Druzya.org
Возьмемся за руки, Друзья...
 
 
Наши Друзья

Александр Градский
Мемориальный сайт Дольфи. 
				  Светлой памяти детей,
				  погибших  1 июня 2001 года, 
				  а также всем жертвам теракта возле 
				 Тель-Авивского Дельфинариума посвящается...

 
liveinternet.ru: показано количество просмотров и посетителей

Библиотека :: Детский раздел :: Детская проза :: Сказки :: Русские сказки :: А.Н. Афанасьев :: Народные русские сказки А. Н. Афанасьева в трех томах. Том 2
<<-[Весь Текст]
Страница: из 323
 <<-
 
люстро. Тая крулева казала лакею весці пасербіцу на спацыр
[128]
, там яё забіць і прынесці на тарэлцы серца. Лакей зараз павёў кралеўну на 
спацыр, сказаў ёй ўсё, што казала крулева, і намейсцо
[129]
каралеўны забіў сабаку, выняў серца і, палажыўшы на тарэлцу, аднёс да крулевай; 
а кралеўне сказаў, каб яна ішла, куды сабе хочэ.


Крулева вельмі была рада, што стра?ціла сваю пасербіцу, ад сабе харошчую; а 
кралеўна, разстаўшыся з лакеем, пашла туды, куды панясуць очы. Ідзе яна дак 
ідзе — аж у лесе стаіць палац
[130]
, аж там у ўсіх пакоях папрыбірано і нікога няма. Яна хадзіла па том палацы, 
хадзіла, аж прыязджаюць дванаццаць мужчын; а тые мужчыны былі дванаццаць братоў 
каралевічаў, каторые жылі ў летнім палацы. Хадзілі яны па ўсіх пакоях, аж у 
адном у самам астатнем знашлі панну. Разглядзеўшы яё, кажды з ней захацеў 
жаніцца; але як не маглі пагадзіцца
[131]
, то узялі яё сабе за сястру і вельмі уважалі.


Тая крулева была пэўная
[132]
, што пасербіцы няма; але аднаго раза, прэз цякавосць
[133]
, падышла да люстра і запыталася: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая,
 але твая пасербіца яшчэ харошчая — у дванаццаці братоў каралевічаў». Крулева 
казала прывясці да сабе бабу-чараўніцу і, даўшы ёй многа грошэй, сказала: 
«Глядзі ты мне, кабы пасербіцы маёй ў тры дні не было!» — «Добра!» — сказала 
чараўніца, перабралася за крамарку
[134]
і пашла. Прыходзіць да таго палацу, гдзе жыла кралеўна, аж там нікога боле не 
застала — толькі адну кралеўну, сядзеўшую пад акном. Кралеўна, ўбачыўшы бабу, 
казала за?раз яё да сабе прывесці і стала разпытвацца: аткуль яна? «Я хаджу па 
свеце, каб што-небудзь зарабіць; я крамарка і маю да продання іголкі, шпількі, 
персцёнкі і другія тавары». — «Ну, пакажы!» — сказала кралеўна. Тая баба зачала 
паказваць персцёнкі, і кралеўна адзін упадабала
[135]
, заплаціла болей — колькі баба хацела, і адправіла яё. Доўго перабірала 
кралеўна той персцёнак, а после ўлажыла на палец. Як ўлажыла, так зрабілася 
нежывою.


Папрыязджалі браты з палявання
[136]
і зараз пабеглі вітацца
[137]
з сястрою. Входзяць у яё пакой — аж яна ляжыць нежывая. Плакалі браты, плакалі, 
а после зачалі разбіраць, как улажыць другое адзене
[138]
; толькі што яны зачалі разбіраць, аж адзін зняў персцёнак; як зняў персцёнак, 
дак кралеўна ажыла і, ўстаўшы, сказала: «Як я смачно спала!» — «Ты ня спала, 
але была нежывая; цябе нехта ачараваў», — сказалі брацця. «Гэта, мусібыць
[139]
, баба, ў каторай я купіла персцёнак, мяне ачаравала». Браты, на другі дзень 
выезджаючы, прыказалі, каб нікога да палацу не ўпущаць.


Крулева ізноў прышла да люстра пытацца, і тое такса?мо адказало, што «ты 
харошая, а твая пасербіца яшчэ харошчая». Зараз паслала крулева па тую 
чараўніцу і прыказала ей канечне страціць з свету пасербіцу. Тая баба 
перабралася за небарачку
[140]
і пашла да палацу, гдзе жыла кралеўна. Падышла пад акно кралеўны і стала 
гаварыць пацяры
[141]
. Кралеўна, пачуўшы, казала вынясці тры грошы і адправіць бабу. Лакей, каторы 
выносіў грошы бабе, быў ад яё загоджаны
[142]
і падняўся ваткнуць шпільку, каторую дала баба. Той лакей аднаго дня, вымятаючы,
 нібыто знашоў шпільку, панёс яё да кралеўны і аддаў. Кралеўна думала, што гэта 
шпілька яё, ўзяла — ўлажыла ў галаву?. Як толькі ўлажыла, дак і зрабілася 
нежывою. Браты, прыехаўшы, пашлі да яё пакою і там знашлі яё нежывую; зачалі 
разбіраць, і кралеўна не ажыла. Яны зрабілі для яё срэбную труну
[143]
завязлі ў неякі лес і там павесілі на адном дзераве.


Крулева, убіраючыся, ізноў запыталася ў люстра: чы харошая яна? І люстро 
 
<<-[Весь Текст]
Страница: из 323
 <<-