| |
дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі
асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», — гаворыць змей, і як
дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.
І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток,
а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як
дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў
другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!»
— «Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не
ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» Пакацігарошак
кажэ: «Бо я за тым прышоў». — «Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго
змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна».
— «Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю
абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія!
Больш з табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю
кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым
[598]
плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?»
— гаворыць Пакацігарошак. — «Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак
перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў яго
Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю
булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў
медны ток.
І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы;
ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном
[599]
шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук
[600]
з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за на?гу, і гэты воран
стаў чалавечаскім голасам гаворыць: «Хто ў том тулобіще есць — акажысь!» — «Я,
Пакацігарошак». Крук яму гаворыць: «Што ты ад мяне жалаеш?» — «Што я ад цябе
жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас
есць — усе пагібніце».
Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство,
іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку.
Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і
разарваў папалам. «Я цяпер увераю
[601]
, ці верная то вада?» Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою
памачыў, і кручаня аджыло
[602]
; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і
ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы.
І прыводзіць ён іх да сястры. «Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную
і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому». І пашлі яны ўсе
ўчатвяром.
Вод браты, войшо?ўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу. «Браццы, што вы
робіце нада мною?» — «Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе». Ён,
адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе,
выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой
дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць: «Ізвольце вам
дроў!» — «Ідзі, сынок, ў хату».
Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць
[603]
; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з
богам!»
Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара. «Здрастуй, брат
Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?» А Пакацігарошак спрашывая
ў яго: «Хто ты есць такой?» Ён яму атвечая: «Я есць сільнамагущы багатыр
Вернігара». — «Ці хочэш быці маім таварыщам?» — гаворыць Пакацігарошак. А ён:
«Можна, хачу табе служыць». І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім
наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб. «Здрастуйце, браццы!» — «Здаров!»
[604]
— «Какіе вы людзі есць?» — спрашывая Вернідуб. «Пакацігарошак і Вернігара». —
«Куды ж вы ідзеце?» — «Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем
яго біць». — «Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?» — «Можна!» — гаворыць
Пакацігарошак.
І прыходзяць яны ў горад являюцца цару. «Какіе вы людзі есць?» — «Мы
сільнамагущы багатыры». — «Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся
|
|