| |
старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?»
[590]
Ён ім гаворыць: «Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не
ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро
мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу».
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся.
«Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць». Ну, пашоў сабе на ўлицу
гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу:
«На? цябе гэта жалезо, несі до каваля
[591]
і здзелай мне булаву сяміпудаву». Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў
думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да
средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!»
[592]
Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава». Айцец, імеўшы
бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў
жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і
прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву
сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм
[593]
, і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў
галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд
[594]
заесць, бо я млад юноша...»
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы.
Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца: «Бацька,
падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе». Паставіў ён
калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам.
Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з
гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы,
толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не
прыкладай». Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і
здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую
дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго
браты? і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і
гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне
брат!» І ён падае?ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат.
«Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ».
Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты
да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый
меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі
два». — «Ён раждзён без мяне».
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны: «Ну,
жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім
разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго». Пакацігарошак ўходзіць да яго ў
комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на
губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і
дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті...» І становіць яму
жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу
жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла
здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну,
давай, жана, нам напітков і наедков».
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць, швагер!»
— «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду
кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». І стаў есць умесці з ім; тот
з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен лі ты, швагер, у мяне?» —
«Даволен, не даволен — калі больше няма!» — «Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на
мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе
здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?» — «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!»
Ён гаворыць: «Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры
сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну без тапара парубаеш, а
без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!» — «Не
сердзісь, дай мне дзело кончыць!» — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным
пальцом таркануў
[595]
сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі
[596]
паляцела, а як дмухнуў
[597]
— попел стаў, аж не было! «Ну што? Я сваё дзело споўніў!» — «Пайдзём цяпер
паборымся: ці ты сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я
падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе,
малакасосу, за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». — «Ну,
— гаворыць змей, — на? табе руку». І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка
|
|