Druzya.org
Возьмемся за руки, Друзья...
 
 
Наши Друзья

Александр Градский
Мемориальный сайт Дольфи. 
				  Светлой памяти детей,
				  погибших  1 июня 2001 года, 
				  а также всем жертвам теракта возле 
				 Тель-Авивского Дельфинариума посвящается...

Библиотека :: Детский раздел :: Детская проза :: Сказки :: Русские сказки :: А.Н. Афанасьев :: Народные русские сказки А. Н. Афанасьева в трех томах. Том 1
<<-[Весь Текст]
Страница: из 403
 <<-
 
Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў 
на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто
[523]
вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў 
яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: «Ты ізноў паб’еш усё 
непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты 
не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць 
цябе на сваём ложку». Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы 
туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін 
шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, 
падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку
[524]
, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на па?мятку, прасіў, каб ён заехаў да 
яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. 
Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.


Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там 
разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў 
непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на па?мятку 
і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і 
гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён 
забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, 
зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі 
ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — 
каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і 
казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны 
пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.

Назаўтра кола гадзіны
[525]
дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся
[526]
, кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, 
сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але 
яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў 
дзверы, кралевіч падбег спатыкаць
[527]
, прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў 
тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на 
кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць 
кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго 
палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася
[528]
. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім 
апекаваўся
[529]
, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.


Па заручынах у тры нядзелі было вяселле
[530]
вельмі гучное
[531]
, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі
[532]
іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын 
знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў 
так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як 
ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як 
адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; 
а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім.
 А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва 
ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе 
цякло, а ў роце не было.





Купеческая дочь и служанка




№127
[533]


Жил купец пребогатый; у него одна дочь была хороша-расхороша! Развозит этот 
 
<<-[Весь Текст]
Страница: из 403
 <<-