| |
Паз’ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда,
адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль за?раз да жонкі, бо ў яё былі ключы.
Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і
прысудзілі яё страціць
[511]
. Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно
[512]
ён адкраў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб
сына павесіць, другіе казалі — каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць
яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся
[513]
. Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці
той свіны кажушок і панашіва?ла ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і
золотом, і выправадзіла яго.
Ён узяў кіёк
[514]
дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масенжны
дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: «Масенжны дзедку! Памажы мне». Дак зараз
той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў ўсе, як было,
і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў: «Ідзі ты за моро
[515]
да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка
[516]
; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе
пазволіў пайці
[517]
паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч
мяне».
Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац
[518]
, і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў
прасіцца каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да
кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гаду? зрабілася вайна. Круль
пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што
кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны;
кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму
пазволіў. Кралевіч вышаў за браму
[519]
і зачаў клікаць масенжного дзедка.
Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч,
даў сярэбранае яблыко і сказаў: «Ты на вайне гэтым мечом паб’еш усё
непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не
йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе
прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць
пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе». Кралевіч так і зрабіў: паехаў на
вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не
згадзіўся.
После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там,
памыўшы начынё
[520]
, зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко,
так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. «Я нічого болей не хачу, толькі —
каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць». — «Добра!» —
сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны
пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.
Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў.
Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён
зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое
яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць
каля? свайго ложка
[521]
. Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але
ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с
сваім яблыкам — аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў
яблычко. Ён адказаў, што жаднай
[522]
платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку.
Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой,
пераначаваў каля? кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй
работы.
|
|