|
осматривать; ведь шапку-то ворон унес — верно, в ней гнездо свил».
Ходили-ходили, увидали гнездо, стащили баграми — как есть та самая шапка!
Выбросили гнездо и нашли деньги. Заплатил им хозяин долг свой и стал жить
богато и счастливо.
Счастье и несчастье
№346
[85]
Быў чалавек бедны, не ме? ні снасціны
[86]
, ні скаціны, а дзецей меў шмат
[87]
. Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён
ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна — Шчасце, а
другая Няшчасце. Пытаюць яго: «Куды, чалавеча, ідзеш?» Так ён кажа: «Панначкі
маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком;
няма чым пражывіць
[88]
дзяцей». Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць: «Надарым мы яго». Дак Шчасце
кажа: «Калі твой
[89]
, то ты яго і надары». Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі: «Ідзі да
хаты і купі сабе вала». Дак ён прышоў да хаты і тые гроши
[90]
схаваў ў гаршок, дзе быў по?пел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая,
дый кажа: «Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые?»
[91]
— «Вазьмі сабе, вот у гарнушку
[92]
стаіць», — сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў
аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: «Куды
дзела грошы з гаршком?» Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы,
і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў
прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык
пайшоў да пана, і там не знайшоў справы
[93]
; бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так
грошы мужыка прапалі.
Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ён
іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама
[94]
, як упярод
[95]
; ён ім таксама адказаў, як упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў
прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху
[96]
. Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка
беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы
да дому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў
сва?рыцца
[97]
на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і
забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана,
але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.
Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае
[98]
тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: «Ідзі да рэчкі
Нёмна
[99]
, там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце
закінулі». Ён так і зрабіў
[100]
; пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак там
многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: «Колькі бы табе
даць за гэта?» Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку
за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык, узяўшы тые рыбкі, пайшоў да дому
|
|