|
Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула
[69]
стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць
разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі
яну разабралі
[70]
дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук,
і з аднаго пальца ніяк
[71]
не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. «Добра!» — казалі
ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко,
гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць
[72]
персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.
Кралеўне аж млосно
[73]
зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку
[74]
. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць.
Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе
парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец
[75]
, трэці на другі гасцінец, а рэшта
[76]
парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка
дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што
бачыла, і лягла спакойна спаць.
На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна,
захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед
да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі
зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: «Мне снілася сягодня, што пашла да
вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць
палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай,
у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым
пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым
пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко.
Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну
вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После
пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін
разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той
персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко,
гдзе я сядзела».
Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі
[77]
і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла
персцёнак з пальцам з кішэні
[78]
і сказала: «Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!» Тые
разбойнікі, бачучы, што будзе кепско
[79]
, з-за стала? дый у ногі
[80]
праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі,
павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бо?раны
ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго
вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае
[81]
, а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё
багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па
барадзе цякло, ў роце не было.
Мудрая девица и семь разбойников
№345
[82]
Жил-был крестьянин, у него было два сына: меньшой был в дороге, старшо?й при
доме. Стал отец помирать и оставил сыну при доме все наследство, а другому
|
|